“Добраўпарадкаванне – шлях да камфортнага жыцця”
5 сакавіка ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы да года добраўпарадкавання праведзена гадзіна інфармацыі “Добраўпарадкаванне – шлях да камфортнага жыцця”. Падчас мерапрыемства ішла размова аб самім паняцці добраўпарадкавання, аб тым, што гэта не толькі чысціня і парадак, гэта больш камфорт жыцця. Каб жыццё было камфортным, кожнаму трэба пачынаць з сябе. І толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць так, каб усюды быў парадак, чысціня, камфорт і, каб гэта было прыемна не толькі нам, але і ўсім, хто ў нас бывае.