Сёмага сакавіка напярэдадні Міжнароднага жаночага дня Крывіцкая сельская бібліятэка-клуб запрасіла жыхарак аграгарадка Крывічы на свята-прывітанне “Мама, бабуля, сястрычка – гэты дзень вясны для вас!”. Вядучыя павіншавалі ўсіх прысутных з надыходзячым святам. На белым свеце ёсць словы, якія мы называем святымі. І адно з такіх святых, цёплых, ласкавых слоў – слова “мама”. У праграме вечара неаднаразова гучалі словы віншавання мамам і бабулям, чыталіся вершы, гучалі музычныя нумары. За святочным чаяваннем аднавяскоцы абмяняліся пажаданнямі адзін аднаму, слухалі прыгожыя вершы пра жанчын. Праводзіліся жартоўныя конкурсы: “Прамудры” (трэба было даць адказы на казачныя пытанні), “Зразумей мяне” (бібліятэкар чытае кароткі змест песні, прысутныя яе адгадваюць), “Папялушка”, “Гаспадынька”, “Кветкавая паляна”. Праводзілася гульня з карткамі “Так пра хобі я скажу”, вясёлая латарэя “Жартоўны тытул”. Настрой ва ўсіх быў вясёлы, святочны. Усе добра правялі час, атрымалі зарад бадзёрасці.
Свята-прывітанне “Мама, бабуля, сястрычка – гэты дзень вясны для вас!”