У Зэльвенскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў гімназіі № 1 г.п. Зэльва напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшоў прававы ўрок «Канстытуцыя – сімвал эпохі». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай рэспубліцы, з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі.
Увазе школьнікаў быў прапанаваны прагляд дакументальных відэаролікаў пра тое, як удасканальваўся асноўны закон нашай краіны. Таксама дзеці праверылі свае веды, удзельнічаючы ў электроннай віктарыне “Свет права”.