Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Лялечны спектакль “Рэпка”

130325Кукольный спектакль Репка1
130325Кукольный спектакль Репка2
130325Кукольный спектакль Репка3
130325Кукольный спектакль Репка4
130325Кукольный спектакль Репка5
130325Кукольный спектакль Репка6
previous arrow
next arrow

13 сакавіка ўдзельнікі лялечнага гуртка “Вясёлка” Зэльвенскай раённай бібліятэкі парадавалі дзяцей чарговым лялечным спектаклемРэпка. Усе артысты выдатна выконвалі ролі: голасам, жэстамі, рухамі стараліся адпавядаць сваім героям: Мышцы, Кошцы, Жучцы, Унучцы, Бабцы і Дзеду. Гледачы, затаіўшы дыханне, чакалі пачатку казкі. На фоне дэкарацый адзін за адным з’яўляліся ўсім знаёмыя і любімыя персанажы. Яркія лялькі, вясёлая музыка і цікавыя моманты зачаравалі нашых дзяцей. Яны ўважліва слухалі і сачылі за дзеяннямі лялечнага спектакля. Развітваючыся з артыстамі, маленькія гледачы доўга апладзіравалі і выказалі жаданне прыйсці яшчэ раз на спектакль. Ну а нашы артысты зрабілі выснову: што ў любых сітуацыях трэба падтрымліваць адзін аднаго, таму што разам можна дасягнуць вялікіх вынікаў: няхай гэта будзе выцягнуць рэпку або вырашыць больш складаныя праблемы ў жыцці, сумеснае намаганне можа зрабіць немагчымае магчымым.