“Забыццю не падлягае: работа бібліятэк раёна да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”
У раённай бібліятэцы прайшла школа вучобы сельскага бібліятэкара “Забыццю не падлягае: работа бібліятэк раёна да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” для бібліятэкараў ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка”. З уступным словам выступіла дырэктар Жамойціна Святлана Антонаўна, якая пазнаёміла ўдзельнікаў з планам работы школы вучобы. З дакладамі “Роля бібліятэк у фарміраванні цікавасці насельніцтва да гераічнай гісторыі Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” і “Сучасныя формы і метады бібліятэчнай дзейнасці па патрыятычнаму выхаванню насельніцтва: метадычныя рэкамендацыі” выступіла Кароль Алена Мікалаеўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу і Сітко Марыя Яўгенаўна, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу пазнаёміла ўдзельнікаў з бібліяпраектам “80 год Вялікай Перамогі”, у рамках якога, у 2025 годзе працуюць бібліятэкі ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка” і асвятліла агульны план работы бібліятэк па святкаванні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Марцінчык Ірына Мікалаеўна, бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі, падзялілася вопытам работы сваёй бібліятэкі па прасоўванні літаратурных твораў пра Вялікую Айчынную вайну “Пра вайну мы даведаліся з кніг”. Падвяла вынікі працы і паставіла задачы перад бібліятэкамі дырэктар ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка” Жамойціна Святлана Антонаўна. Школа вучобы атрымала станоўчую ацэнку слухачоў, на іх думку, атрыманая інфармацыя была актуальнай і карыснай. Набытыя веды будуць выкарыстаны ў далейшай працы бібліятэк.