Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Прававая гадзіна “Галоўны закон нашай краіны”

180325Правовой час Главный закон нашей страны1
180325Правовой час Главный закон нашей страны2
180325Правовой час Главный закон нашей страны3
previous arrow
next arrow

У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе 15 сакавіка да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праведзена прававая гадзіна “Галоўны закон нашай краіны”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з матэрыяламі сацыяльна-інфармацыйнага цэнтра, дзе прадстаўлена Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, а таксама розныя кнігі па заканадаўстве нашай краіны. У ходзе прававой гадзіны бібліятэкар разам з удзельнікамі мерапрыемства пазнаёміліся з раздзеламі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзян. Далей вялася размова аб законах Рэспублікі Беларусь, як ажыццяўляецца прававая абарона грамадзян нашай краіны, як дзяржава клапоціцца пра здароўе і дабрабыт беларускага народа. Любы Асноўны закон моцны, перш за ўсё, сваім рэальным увасабленнем у жыццё, ён рэалізуецца ў штодзённых справах краіны. Выконваць Канстытуцыю, як Асноўны закон краіны, умацоўваць дзяржаўна-прававыя адносіны — патрыятычны абавязак кожнага з нас.