Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Хвіліна памяці “Памятаць, каб жыць”

200325Минута памяти Помнить, чтобы жить1
200325Минута памяти Помнить, чтобы жить2
200325Минута памяти Помнить, чтобы жить3
200325Минута памяти Помнить, чтобы жить4
200325Минута памяти Помнить, чтобы жить5
200325Минута памяти Помнить, чтобы жить6
200325Минута памяти Помнить, чтобы жить7
previous arrow
next arrow

У Елкаўскай сельскай бібліятэцы з юнымі чытачамі праведзена хвіліна памяці “Памятаць, каб жыць. Бібліятэкар расказала дзецям пра тую жудасную трагедыю, якая напаткала жыхароў вёскі Хатынь 22 сакавіка 1943 года. І нягледзячы на тое, што з дня трагедыі ў Хатыні прайшло 82 гады, але пра яе ведаюць і памятаюць у нашай краіне. Дзеці даведаліся аб мемарыяльным комплексе “Хатынь”, аб калакольным звоне, які нагадвае людзям пра тыя падзеі. Усхвалявала дзяцей інфармацыя аб 6-метровай бронзавай скульптуры “Непакораны чалавек”, дзе захаваны вобраз мужчыны з мёртвым хлопчыкам на руках, створаны ў памяць пра Іосіфа Камінскага і яго сына, пра Сцяну памяці канцлагераў, Могілках вёсак, Плошчы памяці, Дрэве жыцця. Усе прысутныя пагадзіліся са сцвярджэннем, што такая трагедыя ніколі не павінна паўтарыцца, што неабходна ўсё рабіць для захавання міру на зямлі. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Апаленая памяць Хатыні”.