Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Паэтычны зарапад “Я гэты край Радзімаю заву”

200325Паэтычны зарапад Я гэты край Радзімаю заву1
200325Паэтычны зарапад Я гэты край Радзімаю заву2
200325Паэтычны зарапад Я гэты край Радзімаю заву3
200325Паэтычны зарапад Я гэты край Радзімаю заву4
200325Паэтычны зарапад Я гэты край Радзімаю заву5
200325Паэтычны зарапад Я гэты край Радзімаю заву6
200325Паэтычны зарапад Я гэты край Радзімаю заву7
200325Паэтычны зарапад Я гэты край Радзімаю заву8
previous arrow
next arrow

Сонечным сакавіцкім днём у Зэльвенскай раённай бібліятэцы напярэдадні Сусветнага дня паэзіі панаваў прыўзняты настрой. У гэтым утульным і гасцінным царстве кнігі было шматлюдна як ніколі. Прадстаўнікі розных прафесій, людзі сталага ўзросту і школьнікі адклалі на пэўны час штодзённыя клопаты, каб на чарговым пасяджэнні літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра” наталіцца паэтычным словам. Тым больш, што гасцямі мерапрыемства былі ўраджэнкі Зэльвеншчыны: Ірына Войтка – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік Слонімскага раённага літаратурнага аб’яднання імя Анатоля Іверса і Надзея Салейка – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага Саюза  майстроў народнай творчасці, аўтар і выканаўца песень.
Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы, а шчырае паэтычнае слова нашых гасцей нікога не пакінула абыякавым.