Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


СВЯТА КНІГІ

210325ПРАЗДНИК КНИГИ1
210325ПРАЗДНИК КНИГИ2
210325ПРАЗДНИК КНИГИ3
210325ПРАЗДНИК КНИГИ4
210325ПРАЗДНИК КНИГИ5
210325ПРАЗДНИК КНИГИ6
210325ПРАЗДНИК КНИГИ7
210325ПРАЗДНИК КНИГИ8
210325ПРАЗДНИК КНИГИ9
210325ПРАЗДНИК КНИГИ10
210325ПРАЗДНИК КНИГИ11
210325ПРАЗДНИК КНИГИ12
previous arrow
next arrow

Сёння ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы было шумна і весела, а ўсё таму, што рабяты адзначалі свята кнігі “Запрашаем усіх сяброў сустрэць кніжкін юбілей.
У госці да дзяцей прыйшла Каралева Кніга, якая распавяла пра гісторыю з’яўлення кніг і паклікала ўсіх у добрую казку. Прыбыўшыя на свята Ліса Аліса і Кот Базіліо здзівіліся, якія ўсе дзеці начытаныя і разумныя, і правялі з імі віктарыну. Паштальён Печкін прынёс тэлеграмы ад літаратурных герояў, але на свяце далей быць не мог, бо спяшаўся да іншых рабят. Публіку зацікавіла Баба Яга са сваёй сяброўкай Кікімарай, якая прыляцела на мятле і падрыхтавала для дзяцей загадкі і цікавыя гульні. Весялілі дзяцей Чырвоная Шапачка і вясёлы Мішка, рассеяны з вуліцы Басейнай, Нязнайка. Юныя артысты парадавалі гледачоў песнямі і танцавальнымі нумарамі. Час праляцеў незаўважна, цікава і пазнавальна.
У завяршэнне мерапрыемства бібліятэкары запрасілі ўсіх рабят прыходзіць на канікулах у бібліятэку, дзе іх чакаюць цікавыя мерапрыемствы.