Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Гэты цудоўны кніжны свет”

210325Этот чудесный книжный свет1
210325Этот чудесный книжный свет2
210325Этот чудесный книжный свет3
210325Этот чудесный книжный свет4
210325Этот чудесный книжный свет5
previous arrow
next arrow

21 сакавіка, у межах Тыдня дзіцячай кнігі, бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі запрасіла юных кнігалюбаў на літаратурна-гульнявую праграму “Гэты цудоўны кніжны свет. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у разгадванні літаратурнай віктарыны “Казачны куфэрак”, адгадвалі загадкі пра літаратурных герояў, распавядалі пра свае любімыя кнігі, успаміналі назвы кніг падчас гульняў “Чый прадмет, з якой кнігі” і “Тэлеграмы ад казачных герояў”. Удзельнікі мерапрыемства правялі час у бібліятэцы весела і з карысцю. Бо “Кніжкін тыдзень” – гэта свята дапытлівых дзяцей, вясёлых прыгод і новых літаратурных адкрыццяў.