Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Урок гісторыі “Гудуць званы памяці”

210325Урок истории Гудят колокола памяти1
210325Урок истории Гудят колокола памяти2
210325Урок истории Гудят колокола памяти3
210325Урок истории Гудят колокола памяти4
210325Урок истории Гудят колокола памяти5
previous arrow
next arrow

У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі з дзецьмі праведзены ўрок гісторыіГудуць званы памяці”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю вёскі Хатынь і пра тую жудасную трагедыю, якая напаткала яе жыхароў. Дзеці пачулі аповед пра мемарыяльны комплекс “Хатынь”, адкрыты ў памяць і пра іншыя вёскі Беларусі, якія былі спалены разам з людзьмі ў час Вялікай Айчыннай вайны.  Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар яшчэ раз падкрэсліла, што Хатынь – гэта нястомная боль у сэрцах беларусаў. А званы Хатыні — гэта памяць і перасцярога ўсяму свету аб тым, што бяда, якая здарылася тут, больш ніколі не павінна паўтарыцца. Таксама быў падрыхтаваны агляд літаратуры на гэтую тэму.