Гадзіна памяці “Жалобныя званы Хатыні”
Ёсць падзеі, якія нельга забыць. Адна з іх – трагедыя, якая здарылася ў Хатыні. Да гэтай журботнай даты ў Каралінскай інтэграванай бібліятэцы, 22 сакавіка, прайшла гадзіна памяці “Жалобныя званы Хатыні”. Бібліятэкар вяла размову аб Хатыні – беларускай вёсцы, якая стала сімвалам жорсткасці і пакут мірнага насельніцтва падчас вайны. У 1943 годзе фашысты акружылі вёску і жорстка расправіліся з яе жыхарамі. Каля 150 чалавек, сярод якіх былі жанчыны, дзеці і старыя, загінулі ў агні гэтай трагедыі. Гэты страшны эпізод назаўжды застанецца ў памяці народа як напамін пра цану міру і свабоды. Аповяд бібліятэкара суправаджаўся прэзентацыяй, з дапамогай якой падлеткі здзейснілі віртуальнае падарожжа па архітэктурна-скульптурным комплексе “Хатынь”, створанаму як даніна памяці загінулым жыхарам вёскі і ўсім загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Падлеткі змаглі глыбей зразумець, якой цаной дасталася перамога нашым продкам, і чаму так важна памятаць і шанаваць памяць загінуўшых. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Таксама ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца з кнігамі дадзенай тэматыкі, якія былі размешчаны на кніжнай выставе “Памяць і боль беларускай зямлі”.