Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Урок мужнасці “Званы Хатыні, званы памяці”

220325Урок мужнасці Званы Хатыні, званы памяці1

У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня памяці ахвяр Хатыні праведзены урок мужнасці “Званы Хатыні, званы мужнасці”. У час мерапрыемства бібліятэкар напомніла прысутным, што 22 сакавіка ўся Беларусь шануе памяць загінуўшых жыхароў вёскі Хатынь і іншых населеных пунктаў, знішчаных карнікамі на тэрыторыі нашай краіны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Вялася размова аб страшным лёсе і пакутах, якія выпалі на долю жыхароў вёскі, якой цяпер няма на карце Беларусі, але ў памяць, аб якой створаны мемарыяльны комплекс “Хатынь”.  Аповяд суправаджаўся паказам відэароліка аб бесчалавечных злачынствах акупантаў на беларускай зямлі.