Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Урок гісторыі “Гудуць званы памяці”

220325Урок истории Гудят колокола памяти1
220325Урок истории Гудят колокола памяти2
previous arrow
next arrow

У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе з дзецьмі праведзены ўрок гісторыі “Гудуць званы памяці”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям пра гісторыю вёскі Хатынь і пра тую жудасную трагедыю, якая напаткала яе жыхароў, пра мемарыяльны комплекс “Хатынь”, створаны ў памяць аб усіх беларускіх вёсках, якія былі спалены разам з людзьмі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Напрыканцы мерапрыемства школьнікам былі парэкамендаваны кнігі пра Хатынскую трагедыю.