Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«Казка мудрасцю багатая»

250325Сказка мудростью богата1
250325Сказка мудростью богата2
250325Сказка мудростью богата3
250325Сказка мудростью богата4
previous arrow
next arrow

З самага ранняга дзяцінства мы чуем казкі. Іх нам чытае мама, калі ўкладвае спаць, распавядае бабуля ціхімі вечарамі. Слухаючы і чытаючы казку, мы трапляем у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўсёды перамагае зло. Менавіта ў чароўны свет казкі акунуліся маленькія чытачы Зэльвенскай раённай бібліятэкі падчас віктарыны «Казка мудрасцю багатая«. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся аб розных жанрах казак, паўдзельнічалі ў займальных конкурсах на веданне казачных герояў. Весела і з вялікім азартам яны адказвалі на пытанні, дэманструючы казачную эрудыцыю. Яшчэ цікавей стала, калі гучалі загадкі-выказванні казачных герояў. Дзеці не толькі пазналі персанажаў, але і назвалі казку, у якой яны жывуць. Рабяты паспяхова справіліся з віктарынай і атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.