“Ура дзіцячай кнізе”
26 сакавіка бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі падрыхтавала і правяла для сваіх чытачоў адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі святам “Ура дзіцячай кнізе”. Мерапрыемства распачалося вершам Ліліі Ахотніцкай пра значэнне кнігі ў жыцці чалавека. Затым удзельнікам была прапанавана віктарына “Адгадай казачнага героя”. Прадоўжылася свята гульнямі і конкурсамі: “Знайдзі сваю пару”, “Слова ў рыфму”, “Прадоўжы радок”, “Фізкультхвілінка” і г.д. Час праляцеў весела і незаўважна.