“Сёння чытач – заўтра бібліятэкар”
Так як Тыдзень дзіцячай кнігі працягваецца, то, вядома ж, не прыйшлося і сёння сумаваць юным чытачам Зэльвенскай раённай бібліятэкі. Бібліятэкары падрыхтавалі для іх дзень дублёра “Сёння чытач – заўтра бібліятэкар”. Цэлы дзень у бібліятэцы ўсё адбывалася наадварот: нашы чытачы прымерылі на сябе ролю бібліятэкара. Яны пазнаёміліся з кніжным фондам бібліятэкі, правіламі расстаноўкі кніг, пад кіраўніцтвам бібліятэкара вучыліся абслугоўваць чытачоў. Юныя “бібліятэкары» з энтузіязмам і цікавасцю рэкамендавалі кнігі наведвальнікам, запісвалі узятую літаратуру ў фармуляры, адчуваючы сябе галоўнымі за бібліятэчнай кафедрай. Выконваючы гэтыя аперацыі, дублёры зразумелі, што праца бібліятэкара зусім не лёгкая. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі дзецям аб прафесіі бібліятэкара, аб тым, што ўся яго дзейнасць будуецца на любові да кнігі і літаратуры, павазе да чытачоў і іх інтарэсаў. Рабяты ў сваю чаргу атрымалі магчымасць у поўнай меры адчуць сябе дарослымі, адказнымі людзьмі і атрымалі масу станоўчых эмоцый.