Бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі падрыхтавала і правяла са сваімі чытачамі гульнявую праграму “Кніга збірае сяброў”. Дзеці з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у гульнявой праграме: дружна адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны “Адкажы на пытанне”, гулялі ў гульні “Блытаніна з літар”, “Збяры ілюстрацыю”. У гэты дзень у бібліятэцы не было пераможцаў, узнагародай для дзяцей стала сустрэча з добрым і зачараваным светам кніг. Удзельнікі ў чарговы раз змаглі ўбачыць, што бібліятэка – гэта месца, дзе можна цікава правесці час, знайсці сваю любімую кнігу і пагутарыць з сябрамі. Усе атрымалі каласальны зарад энергіі і жаданне чытаць яшчэ больш добрых кніг!
Гульнявая праграма “Кніга збірае сяброў”