Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Гадзіна карысных парад “Ключы да здароўя”.

060425Час полезных советов Ключи к здоровью1
060425Час полезных советов Ключи к здоровью2
previous arrow
next arrow

Шостага красавіка ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна карысных парад “Ключы да здароўя”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя. Бібліятэкар распачала мерапрыемства пажаданнямі добрага здароўя і прапанавала ўдзельнікам азнаёміцца з кніжнай выставай “І доўгі будзе няхай твой век”. Затым расказала пра фактары, якія ўплываюць на здароўе: аб харчаванні, гартаванні, рэжыме дня, асабістай гігіене, адсутнасці шкодных звычак. Бібліятэкар падкрэсліла, што гэтыя кампаненты і складаюць формулу здаровага ладу жыцця. Усім прысутным пры гэтым была прапанавана лістоўка па здароваму ладу жыцця. Далей удзельнікі мерапрыемства вялі размову аб такім відзе рухальнай актыўнасці, як хадзьба, ранішняя зарадка, гартаванне і іх дабратворным уплыве на арганізм чалавека. Падкрэслілі, што самае небяспечнае для здароўя — ляжаць на канапе. Кожны параіў свае практыкаванні пры болях у спіне, для памяншэння высокага ціску, аб прыёмах хуткага зняцця стрэсу. Бібліятэкар яшчэ раз нагадала прысутным пра “піраміду здаровага харчавання” і правяла гульню “Карысна – не карысна”. Падчас сустрэчы ўдзельнікі мелі магчымасць пагаварыць, абмеркаваць адзін з адным свае хваробы і спосабы іх лячэння, дзяліліся парадамі. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар яшчэ раз павіншавала ўсіх з Сусветным днём здароўя, пажадала прысутным усяго добрага, жыццёвых сіл, энтузіязму, пабольш усмешак і смеху, любові і пазітыву, а таксама кожную раніцу прачынацца з новымі сіламі і выдатным настроем, добрым самаадчуваннем у любое надвор’е.