У Зэльвенскай раённай бібліятэцы праведзены Дзень здароўя “Мы выбіраем здаровы лад жыцця”. Бібліятэкары распавялі дзецям, што кожны чалавек творца свайго здароўя і таму вельмі важна з ранняга ўзросту правільна харчавацца, займацца фізкультурай, гартаваць і выконваць правілы асабістай гігіены. У госці да хлопцаў прыйшоў Доктар Айбаліт, які даў шмат карысных саветаў і прапанаваў пагуляць у гульні: “Едзе, едзе паравоз”, “Што нам трэба для ўборкі”, “Гэта я, гэта я – гэта ўсе мае сябры”, “Карысна – шкодна” і іншыя. У завяршэнне мерапрыемства дзеці атрымалі зарад бадзёрасці, добрага настрою і пазітыву на ўвесь дзень.
“Мы выбіраем здаровы лад жыцця”