Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Гадзіна здароўя “Лекавыя травы”

080425Час здоровья Лекарственные травы1
080425Час здоровья Лекарственные травы2
080425Час здоровья Лекарственные травы3
080425Час здоровья Лекарственные травы4
previous arrow
next arrow

Чалавек так зрадніўся з раслінным светам прыроды, што часам, не задумваецца, колькі сакрэтаў у сабе захоўваюць расліны. А ў самай маленькай расліне тоіцца вялікая сіла, якая дапамагае лячыць чалавечыя хваробы. Сёння, падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі чытачы вёскі Манцякі падчас правядзення гадзіны здароўя “Лекавыя травы”, знаёміліся з гаючымі ўласцівасцямі лекавых раслін, з іх разнастайнасцю, з некаторымі правіламі збору, сушкі, захоўвання і прымянення. Таксама бібліятэкар распавяла пра ўласцівасці лекавых раслін, якія растуць на нашых участках — гэта календула, дзьмухавец, крапіва, трыпутнік і інш. Удзельнікі мерапрыемства прывялі свае прыклады лячэння захворванняў народнымі сродкамі, адварамі і настоямі з травы, якія добра вядомыя і растуць у нашай мясцовасці. Усім прысутным у працэсе гутаркі раздаліся закладкі з рэцэптамі прыгатавання настояў для паляпшэння здароўя, пры гэтым кожнаму нагадалі, што да пытання прымянення лекавых раслін трэба падыходзіць адказна, і варта ўжываць толькі пасля кансультацыі з лекарам.