9 красавіка ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы была праведзена гульнявая пазнавальная праграма “У гасцях у Вітамінкі”, мэтай якой было расказаць пра вітаміны, аб іх карысці для здароўя чалавека, пра знаходжанне тых ці іншых вітамінаў у гародніне, садавіне і ягадах. Дзеці паўдзельнічалі ў гульнях: “Вяршкі і карэньчыкі”, “Садавіна-гародніна”, “Ядомае – не ядомае”, “Фруктовая віктарына”, адгадвалі загадкі, філворд. У канцы мерапрыемства ўсе зрабілі выснову, што кожны можа рабіць многае для таго, каб не хварэць. Гэта не толькі правільнае харчаванне, а гэта проста здаровы лад жыцця!
Гульнявая пазнавальная праграма “У гасцях у Вітамінкі”