11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, у Каралінскай інтэграванай бібліятэцы, прайшоў урок-рэквіем “Пра гэта нельга забыць”. Мерапрыемства пачалося з гістарычнай даведкі аб лагерах смерці, якія дзейнічалі на тэрыторыі Германіі і на акупаваных ёю еўрапейскіх краінах, такіх як Бухенвальд, Дахау, Асвенцым, Саласпілс, а таксама аб найбуйнейшых лагерах смерці, дзеючых на тэрыторыі Беларусі: Трасцянец, Азарычы, Чырвоны Бераг і інш. Праз іх прайшлі 18-20 мільёнаў чалавек з 30 краін свету, з іх больш за 5 мільёнаў – грамадзяне Савецкага Саюза. Страшныя факты і лічбы ахвяр лагераў смерці не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных. У завяршэнне мерапрыемства памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства прайшла думка, што толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш не паўторыцца.
Урок-рэквіем “Пра гэта нельга забыць”