Да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у Елкаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок памяці “Жыццё пад знакам ОСТ”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб самых жудасных і жорсткіх злачынствах у гісторыі чалавецтва, аб фашысцкіх лагерах смерці: Бухенвальд, Дахау, Майданек, Асвенцым, аб дзіцячых канцлагерах: Чырвоны Бераг, Саласпілс. Бібліятэкар расказала пра зверствы, якія тварылі фашысты над людзьмі, як іх марылі голадам, катавалі пабоямі, непасільнай працай, забівалі ў газавых камерах, спальвалі. У завяршэнне мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што нягледзячы на тое, што вайна даўно скончылася, але нават цяпер, праз дзясяткі гадоў, чалавецтву не ўдалося загаіць усіх ран, прычыненых ёю. І ўсім нам трэба быць патрыётамі сваёй краіны, шанаваць мір і ведаць сваю гісторыю.
Урок памяці “Жыццё пад знакам ОСТ”