Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Урок-рэквіем “Памятай, свет выратаваны”

110425Урок-реквием Помни, мир спасённый1
110425Урок-реквием Помни, мир спасённый2
110425Урок-реквием Помни, мир спасённый3
110425Урок-реквием Помни, мир спасённый4
110425Урок-реквием Помни, мир спасённый5
previous arrow
next arrow

У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў прайшоў урок-рэквіем “Памятай, свет выратаваны. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала прысутным, чаму 11 красавіка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэта адбылося ў сувязі з падзеямі 1945 года, калі вязні Бухенвальда, даведаўшыся пра падыход саюзных войскаў, паспяхова ажыццявілі ўзброенае паўстанне, абяззброілі і захапілі ў палон больш за 800 эсэсаўцаў і салдат аховы, узялі ў свае рукі кіраўніцтва лагерам. Прысутныя даведаліся пра іншыя “лагеры смерці”, якія падчас Вялікай Айчыннай вайны былі створаныя не толькі ў Германіі, але і на тэрыторыі Усходняй Еўропы, у асноўным у Польшчы, а таксама на тэрыторыі краін Балтыі, Беларусі, на іншых акупаваных тэрыторыях, дзе масавае забойства людзей было пастаўлена на канвеер. Паказваючы дэманстрацыю сілы, нацысты хацелі запалохаць зняволеных, не разумеючы,  што толькі кідаюць дровы ў агонь нянавісці, які палаў у сэрцах у людзей. Удзельнікі мерапрыемства таксама маглі азнаёміцца з падборкай кніг па тэме.