У кожнага чалавека няма нічога прыгажэйшага і даражэйшага за Радзіму. Каб па–сапраўднаму любіць сваю Айчыну, бацькоўскую зямлю, мы павінны ведаць гісторыю свайго краю, легенды роднай зямлі. У Зэльвенскай раённай бібліятэцы для вучняў 6 “Б” класа гімназіі №1 праведзены бібліятрамвай “Любімыя месцы роднага краю”. Бібліятэкары разам з вучнямі здзейснілі падарожжа па нашай прыгожай Зэльвеншчыне, даведаліся шмат цікавага аб яе гісторыі, успомнілі, якія легенды існуюць аб паходжанні назвы пасёлка, аб прыгожых мясцінах нашага краю і архітэктурных помніках роднай старонкі. Удзельнікам была прапанавана віктарына “Тут мая Радзіма, тут я жыву!”.
“Любімыя месцы роднага краю”