2025 год адзначаны святкаваннем 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Свята Вялікай Перамогі з’яўляецца найважнейшай часткай агульнай гісторыі народаў былога Савецкага Саюза, аб’яднаных імкненнем захаваць гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне.
Падчас выезду бібліёбуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Мадэйкі была праведзена гістарычная гадзіна «Войны священные страницы навеки в памяти людей». Бібліятэкар нагадала ўдзельнікам мерапрыемства гістарычную хроніку Вялікай Айчыннай вайны, расказала аб дастойным укладзе ў Вялікую Перамогу беларускага народа. Былі прадэманстраваны відэаролікі “Вялікая Айчынная вайна. Кароткая гісторыя”, “Перамога. Беларусы ў Вялікай Айчыннай”.
Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць – яна навечна ўпісана ў гісторыю нашай краіны і кожнай беларускай сям’і.