Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“З любоўю да кожнага куточка Беларусі”

170425З любоўю да кожнага куточка Беларусі1
170425З любоўю да кожнага куточка Беларусі2
170425З любоўю да кожнага куточка Беларусі3
170425З любоўю да кожнага куточка Беларусі4
170425З любоўю да кожнага куточка Беларусі5
170425З любоўю да кожнага куточка Беларусі6
170425З любоўю да кожнага куточка Беларусі7
170425З любоўю да кожнага куточка Беларусі8
170425З любоўю да кожнага куточка Беларусі9
previous arrow
next arrow

Адным з прыярытэтаў экалагічнай палітыкі нашай краіны з’яўляецца захаванне прыроды. У Беларусі створаны і ахоўваюцца запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі і помнікі прыроды. Адной з асноўных экалагічных праблем стала забруджванне планеты смеццем. Выратаваць прыроду, а значыць і саміх сябе, дапамогуць беражлівыя адносіны да яе, адказнасць за ўсё, што адбываецца вакол нас. У Зэльвенскай раённай бібліятэцы да Года добраўпарадкавання праведзены экалагічны квэст З любоўю да кожнага куточка БеларусіЗ пачатку вучняў пазнаёмілі з цікавымі аб’ектамі прыроды, якія знаходзяцца на тэрыторыі Зэльвенскага раёна, а потым правялі квэст-гульню. Гульня прайшла па станцыях: “Жаласная кніга прыроды”, “Лясная сцежка”, “Прыродаахоўныя знакі”, “Лагічны ланцужок” і інш. За кожнае правільна выкананае заданне дзеці атрымлівалі васілёк. У канцы гульні прапаноўвалася абмяняць васількі на літары і сабраць ключавое слова “экалогія”.
Школьнікі прыйшлі да высновы, што свет жывой прыроды цудоўны, у Беларусі шмат цікавых месцаў, якія патрэбна разам берагчы і памнажаць.