Каралінская інтэграваная бібліятэка 18 красавіка запрасіла сваіх юных чытачоў на краязнаўчую бібліяпанараму “Топ-10 гістарычных мясцін Беларусі”, прымеркаваную да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін. Прысутныя даведаліся пра цікавыя факты аб спадчыне нашай краіны і здзейснілі завочнае падарожжа па гісторыка-культурных помніках: Нясвіжскі палац, Мірскі замак, Брэсцкая крэпасць, мемарыяльны комплекс “Хатынь”, манумент перамогі ў Мінску, Каложская царква і кафедральны касцёл у Гродне, Сынкавіцкая царква-крэпасць. Асаблівы акцэнт, бібліятэкар зрабіла на 80-годдзі Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Расказала пра помнік воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, што знаходзіцца на тэрыторыі аграгарадка Каралін і мемарыяльным комплексе Баявой Славы ў Зэльве, завастрыла ўвагу на неабходнасці добраўпарадкавання і навядзенні парадку на тэрыторыі мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў і брацкіх магілаў, як асаблівай даніны памяці бяспрыкладнаму подзвігу дзядоў і прадзедаў, іх гераізму, мужнасці і самаадданасці ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі за свабоду роднай краіны.
“Топ-10 гістарычных мясцін Беларусі”