Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Экскурсія па бібліятэцы

180425Экскурсия по библиотеке1
180425Экскурсия по библиотеке2
180425Экскурсия по библиотеке3
previous arrow
next arrow

18 красавіка ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе для сваіх юных чытачоў была праведзена экскурсія па бібліятэцы “З кнігай будзем сябраваць – будзем кнігі мы чытаць. Бібліятэкар прапанавала дзецям разам адправіцца ў займальнае падарожжа па кніжным свеце ў казачную краіну, якая завецца бібліятэка. У гэтай краіне няма ні золата, ні срэбра, яе багацце – кнігі. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з аддзеламі бібліятэкі, новымі дзіцячымі кніжкамі, якія паступілі ў бібліятэку, загадвала казачныя загадкі. Дзеці павінны былі іх адгадаць, назваць герояў казак, затым разблытаць казку, працягнуць за бібліятэкарам імёны казачных герояў, адгадаць героя казкі па прадмеце і многае іншае. Удзельнікі адгадвалі загадкі, таксама яны пазнаёміліся з кнігамі размешчаным на кніжнай выставе.