Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Літаратурнае знаёмства “Добры чараўнік Г. К. Андэрсэн»

190425Литературное знакомство Добрый волшебник Г. Х. Андерсен1

У Князеўскай сельскай бібліятэцы да 220-годдзя з дня нараджэння Г.К. Андэрсэна з вучнямі малодшага школьнага ўзросту ДУА “Князеўская сярэдняя школа”  праведзена  літаратурнае знаёмства  “Добры чараўнік Г.К. Андэрсэн”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю вялікага майстра казак. Дзеці паўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах “Пазнай героя”, “Што гэта за казка”, “Пазнай казку па ілюстрацыі”, “Казачная матэматыка”, “Ключавыя словы казак”. Дзецям была прапанавана падборка кніг аўтара. Дзеці з задавальненнем выбіралі казкі для чытання дома.