Шматлюдна было ў гэты дзень у зале, дзе праходзіла чарговае раённае свята паэзіі і музыкі “Зэльвенскія Сакавіны – 2025”. Сёлета наш зямляк Уладзімір Мазго прыехаў з Людмілай Воранавай Супрун і Міхаілам Пазняковым. З прывітальным словам да гасцей “Сакавін” і ўдзельнікаў мерапрыемства выступіў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мікалаевіч Лойка. Першым, як заўсёды, трымаў справаздачу перад землякамі Уладзімір Мінавіч Мазго. Затым слова прадаставілі Людміле Віктараўне Воранавай Супрун, нашай зямлячцы, члену Праўлення Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Шмат новага і цікавага даведаліся прысутныя ад Міхаіла Паўлавіча Пазнякова, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У такі знакавы год для савецкага народа, як 80-годдзе Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прысутныя пачулі ад гасцей свята не толькі кранальныя словы аб нашай Радзіме, але і кожны з іх у сваім выступленні закрануў тэму вайны і Перамогі. Цікава і непрыкметна праляцеў час. Нашы госці і на гэты раз падарылі ўсім прысутным сапраўднае свята паэзіі і музыкі.
І зноў у Зэльве Сакавіны…