Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Франтавы прывал “ЗВУКИ ПАМЯТИ”

250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ1
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ2
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ3
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ4
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ5
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ6
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ7
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ8
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ9
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ10
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ11
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ12
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ13
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ14
250425Фронтовой привал ЗВУКИ ПАМЯТИ15
previous arrow
next arrow

Сёлета мы адзначаем 80-годдзе Вялікай Перамогі. Час хуткацечны, але ён не ўладны над подзвігам, колькі б гадоў ні прайшло, вайна ніколі не сыдзе з нашай памяці. У перыяд вайны, у страшны і цяжкі для ўсіх час, з чалавекам заўсёды была паэзія і песня, і ў горы, і ў радасці. Яны ішлі з салдатамі па франтавых дарогах, гучалі ў партызанскіх зямлянках, на франтавых прывалах. У зэльвенскай раённай бібліятэцы быў арганізаваны франтавы прывал “Звуки памяти” у рамках рэспубліканскай акцыі “Бібліяноч – 2025”. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі вершы і песні франтавых паэтаў. Кожны радок быў прасякнуты болем велізарных чалавечых страт і, вядома ж, радасцю і гонарам за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемства атрымалася настолькі пранікнёным і душэўным, што людзі нягледзячы на позні час не хацелі разыходзіцца па дамах.