Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Інфармацыйная гадзіна “Свет без атамных катастроф”

260425Информационный час Мир без атомных катастроф1
260425Информационный час Мир без атомных катастроф2
260425Информационный час Мир без атомных катастроф3
260425Информационный час Мир без атомных катастроф4
260425Информационный час Мир без атомных катастроф5
260425Информационный час Мир без атомных катастроф6
260425Информационный час Мир без атомных катастроф7
previous arrow
next arrow

Чарнобыль… 26 красавіка 1986 года – гэта страшнае слова прагучала на ўсю планету, абвясціўшы свету аб самай маштабнай катастрофе ХХ стагоддзя. У гэты дзень штогод адзначаецца Міжнародны дзень памяці загінулых у радыяцыйных аварыях і катастрофах. У памяць аб трагедыі ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы праведзена для дзяцей інфармацыйная гадзіна “Свет без атамных катастроф”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям аб маштабах катастрофы, аб рабоце па ліквідацыі радыяцыйных заражэнняў на месцы аварыі, аб подзвігу людзей-ліквідатараў. Таксама нагадала, што першай радыяцыйнай катастрофай на зямлі сталі выбухі ядзерных бомбаў над японскімі гарадамі Хірасімай і Нагасакі 6 і 9 жніўня 1945 года, якія забралі сотні тысяч чалавечых жыццяў. Кожны з нас павінен памятаць пра Чарнобыльскую трагедыю, каб не дапусціць паўтарэння падобных катастроф у будучыні!