Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Экалагічны марафон “Вечнае рэха Чарнобыля”

260425Экологический репортаж Вечное эхо Чернобыля1
260425Экологический репортаж Вечное эхо Чернобыля2
260425Экологический репортаж Вечное эхо Чернобыля3
260425Экологический репортаж Вечное эхо Чернобыля4
previous arrow
next arrow

Штогод 26 красавіка адзначаецца Дзень памяці загінулых у радыяцыйных аварыях і катастрофах. 39 гадоў таму адбылася падзея, якая пакінула адбітак у жыцці некалькіх пакаленняў людзей – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. У памяць аб гэтай трагічнай даце ў Каралінскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў экалагічны рэпартаж “Вечнае рэха Чарнобыля, у рамках якога была прадстаўлена інфармацыя аб тым, які далікатны навакольны свет, аб радыеактыўнай катастрофе. Падчас мерапрыемства рабяты паглядзелі відэафільм “Чарнобыль – небяспечная зона”. Бібліятэкар расказала пра гісторыю стварэння АЭС, прычыны ўзнікнення аварыі, маштабы трагедыі, розныя захворванні, пра подзвіг ліквідатараў аварыі. У выніку дыялогу дзеці прыйшлі да высновы, што нельга дапусціць, каб гэтая трагедыя паўтарылася зноў.