Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Вечнае рэха Чарнобыля”

260425Вечное эхо Чернобыля1
260425Вечное эхо Чернобыля2
previous arrow
next arrow
У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў экалагічны марафон “Вечнае рэха Чарнобыля”. Бібліятэкар распавяла сваім чытачом, што 39 гадоў таму на Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух і велізарная колькасць смяротна-небяспечных радыёактыўных рэчываў апынулася ў паветры. Ніхто не ведаў, што страшны нябачны вораг – радыяцыя пранікае ўсюды з паветрам, з вадой, з прадуктамі. Выбух на Чарнобыльскай АЭС меў вельмі цяжкія наступствы. Бібліятэкар заклікала захоўваць памяць аб тых, хто прыняў на сябе першыя радыяцыйныя ўдары, хто аддаў свае жыцці, удзельнічаючы ў ліквідацыі самай страшнай катастрофы ХХ стагоддзя.