Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Песні далёкія – песні блізкія”

020525Песни далёкие – песни близкие1
020525Песни далёкие – песни близкие2
020525Песни далёкие – песни близкие3
020525Песни далёкие – песни близкие4
previous arrow
next arrow

Песні Вялікай Айчыннай вайны займаюць асаблівае месца ў музычнай творчасці. Напісаныя ў гады цяжкіх выпрабаванняў, розныя па сваёй манеры, яны напаўнялі жыццё чалавека, клікалі ўвесь народ да барацьбы ў імя перамогі. І сёння песні ваенных гадоў паўстаюць перад слухачамі як помнікі гісторыі, авеяныя рамантыкай гераізму. Яны не страцілі свайго эстэтычнага ўздзеяння, чапаюць нашы сэрцы веліччу подзвігу. Вершы і песні далёкіх грозных гадоў гучаць і сёння, кранаючы сэрцы.

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбыўся паэтычны вечар “Песні далёкіяпесні блізкія, пра творчасць паэтаў-юбіляраў М.Ісакоўскага і М.Матусоўскага, гасцямі якога сталі чытачы бібліятэкі і ўдзельнікі літаратурнай гасцёўні “Ліра”. Гучалі вядомыя і любімыя песні на словы аўтараў, іх вершы. Прысутныя з цікавасцю глядзелі фрагменты фільмаў пра жыццё і творчасць М.Ісакоўскага і М.Матусоўскага, яшчэ раз пераконваючыся – уся творчая і грамадская дзейнасць паэтаў з’яўляецца прыкладам адзінства асабістага лёсу з лёсам краіны, прыкладам высакароднага служэння свайму народу.

У завяршэнні мерапрыемства ўсе разам праспявалі самую папулярную песню на вершы М.Ісакоўскага «Кацюша».