Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Хроніка ваенных гадоў

040525Хроника военных лет1
040525Хроника военных лет2
previous arrow
next arrow

Чацвёртага мая ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшло мерапрыемства – хроніка ваенных гадоўВедаць і памятаць: партызанская брыгадаПерамога” – гераізм і мужнасць”, прысвечанае 80-годдзю з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Бібліятэкар расказала пра тое, як з самага пачатку вайны пачаў зараджацца партызанскі рух на Беларусі, пра тое, як на тэрыторыі Зэльвенскага, Слонімскага, Мастоўскага і Дзятлаўскага раёнаў пачаў дзейнічаць партызанскі атрад “Перамога”, які перарос у брыгаду “Перамога”, пра яго камандзіра Паўла Іванавіча Булака. Брыгада дзейнічала на працягу ўсяго часу акупацыі. Складалася яна з 4 атрадаў, агульнай колькасцю 901 партызан. Злучылася брыгада “Перамога” з часцямі Чырвонай Арміі 13 ліпеня 1944 г. Удзельнікі партызанскага руху зрабілі многае для набліжэння нашай Перамогі. Іх гераізм і мужнасць назаўжды застануцца ў памяці ўдзячных нашчадкаў. Удзельнікі мерапрыемства таксама змаглі азнаёміцца з падборкай кніг па тэме, з папкамі матэрыялаў аб Вялікай Айчыннай вайне на Зэльвеншчыне.