Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Гадзіна гонару “Адна на ўсіх- Перамога!”

080525Гадзіна гонару Адна на ўсіх- Перамога
080525Гадзіна гонару Адна на ўсіх- Перамога2
080525Гадзіна гонару Адна на ўсіх- Перамога3
080525Гадзіна гонару Адна на ўсіх- Перамога4
080525Гадзіна гонару Адна на ўсіх- Перамога5
previous arrow
next arrow

Кожны год у першыя дні мая ўся наша краіна рыхтуецца адзначаць свята Вялікай Перамогі. Нам не спыніць ход часу, і ўсё далей і далей ад нас падзеі ваенных гадоў. Але ў нашых сэрцах заўсёды будзе жыць памяць аб вялікім подзвігу дзядоў і прадзедаў. 8 мая ў Каралінскай інтэграванай бібліятэцы прайшла гадзіна гонару “Адна на ўсіх – Перамога!”, прысвечанная 80-годдзю Вялікай Перамогі. Бібліятэкар расказала пра гераічныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пра нястомную барацьбу савецкага народа за свабоду і незалежнасць, пра подзвігі людзей, якія аддалі сваё жыццё дзеля мірнага будучага. На мерапрыемстве згадваліся прыклады мужнасці і адданасці, разважалі пра значнасць Перамогі і яе ўплыў на сучаснасць. Дзеці прачыталі вершы ваеннай тэматыкі. Вялікую цікавасць вызвалі рэчы і кнігі з выставы. Такія мерапрыемствы дапамагаюць захаваць памяць аб мінулым і перадаць яе маладому пакаленню, каб подзвіг герояў ніколі не быў забыты.