Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Дзяржаўныя сімвалы Беларусі

рбсимволы4
рбсимволы3
рбсимволы2
рбсимволы1
рбсимволы
previous arrow
next arrow
рбсимволы4
рбсимволы3
рбсимволы2
рбсимволы1
рбсимволы
previous arrow
next arrow

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы для юных чытачоў праведзена інфармацыйнае дасьеДзяржаўныя сімвалы Беларусі”, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкары расказалі дзецям пра тое, што такое дзяржаўныя сімвалы і чаму яны важныя для кожнай дзяржавы, а таксама, пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй герба і сцяга нашай Радзімы. Дзеці даведаліся, што кожная дэталь на гербе і сцягу мае важнае значэнне і дае наглядныя звесткі аб нашай краіне і нашым народзе, а таксама аб тым, што ад кожнага з нас залежыць будучыня нашай краіны. Далей дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны “Колеры маёй Беларусі”, а таксама з дапамогай пазлаў склалі сцяг Беларусі, паспрабавалі адгадаць гербы раённых цэнтраў Гродзенскай вобласці і ўсе разам праспявалі гімн Рэспублікі Беларусь.