Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«Пад сямейным парасонам»

рбсемья7
рбсемья6
рбсемья5
рбсемья4
рбсемья3
рбсемья2
рбсемья1
рбсемья
previous arrow
next arrow
Сям’я — гэта родныя людзі. Сям’я гэта — дом, дзе пануюць любоў, адданасць, сяброўства. Сям’я — гэта самае дарагое, што ёсць у кожнага чалавека. Менавіта такімі словамі пачалася літаратурна-музычная кампазіцыя «Пад сямейным парасонам», якая была арганізавана ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы. Юныя чытачы разам з бібліятэкарамі паразважалі пра тое, што такое сям’я, хто з’яўляецца галоўным у сям’і, якія пачуцці з’яўляюцца асновай моцнай і надзейнай сям’і. Далей рабяты паглядзелі відэаролік «Што дзеці кажуць пра сям’ю?», разгадалі крыжаванку, успомнілі прыказкі пра сям’ю, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях. Захапленне ў дзяцей выклікаў «сямейны парасон», з дапамогай якога кожны з удзельнікаў прамаўляў добрыя словы ў адрас сваіх родных і блізкіх. У бібліятэцы да мерапрыемства была аформлена выстава «Мая сям’я – маё багацце».