Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Памяць нашу не сцерці гадамі

рббібліобус1505251
рббібліобус150525
previous arrow
next arrow
 Восемдзесят гадоў аддзяляюць нас ад таго дня, калі над зрынутым Рэйхстагам узвілася пунсовы Сцяг Перамогі, абвясціўшы свету аб заканчэнні самай кровапралітнай і разбуральнай вайны ў гісторыі чалавецтва – Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас выезду бібліёбуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Пеляжын была праведзена гутарка-дыялог «Памяць нашу не сцерці гадамі». У ходзе гутаркі бібліятэкар расказала аб гістарычнай хроніцы Вялікай Айчыннай вайны, аб мужнасці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб цяжкіх ваенных выпрабаваннях, аб людзях, якія кавалі перамогу на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў тыле. Таксама былі прадстаўлены кнігі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, а ўдзельнікі мерапрыемства змаглі падзяліцца сваімі ўспамінамі пра родных, якія прайшлі праз вайну.
Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць –яна навечна ўпісана ў гісторыю нашай краіны і кожнай беларускай сям’і.