Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Літаратурная карусель «Востраў сямейных скарбаў»

150525елкасемья6
150525елкасемья5
150525елкасемья4
150525елкасемья2
150525елкасемья1
150525елкасемья
150525елкасемья3
previous arrow
next arrow

15 мая ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы была арганізавана літаратурная карусель Востраў сямейных скарбаў, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй гэтага знамянальнага дня. Дзеці ўспаміналі народныя прыказкі, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні “Сямейнай казачнай віктарыны”, прыдумвалі вызначэнні шчаслівай сям’і, даведаліся аб парадку роднасных сувязяў: хто каму кім прыходзіцца. Цікава было слухаць, з якой душэўнай цеплынёй дзеці расказвалі пра сваю сям’ю, з вялікім задавальненнем малявалі яе, стваралі сямейны дом “Сям’я на далоньцы”. Гэты дзень паказаў вучням, як важна берагчы сямейныя каштоўнасці. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала дзецям, каб у кожным іх доме, сям’і панавалі любоў, узаемаразуменне і цяпло!