У Міжнародны дзень сям’і бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба запрасіла сваіх чытачоў на вечар адпачынку “Калі дружна, калі разам”. Яна павіншавала ўсіх са святам і павяла размову аб тым, што Дзень сям’і – асаблівае свята, напоўненае цяплом і святлом сардэчных пачуццяў. У кожнай сям’і ёсць мноства гісторый, традыцый і звычаяў, якія робяць нас тымі, хто мы ёсць. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі гісторыямі і звычаямі з прысутнымі. Бібліятэкар пажадала ўсім шчасця, любові і гармоніі ў сям’і! Хай кожнае імгненне будзе напоўнены смехам і радасцю, а сэрцы вашых блізкіх заўсёды будуць сагрэтыя клопатам і ўвагай. Сям’я – гэта наша галоўнае багацце, Давайце шанаваць яго кожны дзень!