Сям’я — гэта самае галоўнае ў жыцці для кожнага чалавека. У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзена бібліяакцыя “Пад сямейным парасонам”. Бібліятэкар наведала сем’і ў аграгарадку Крывічы і павіншавала іх з Міжнародным днём сям’і. Падчас наведвання чытачы падзяліліся з бібліятэкарам сваім патаемным: што такое для іх сям’я, якое значэнне яна мае для кожнага чалавека, расказалі пра іх сямейныя каштоўнасці. Бібліятэкар пажадала ім, каб у кожнай іх сям’і панавалі любоў, клопат і падтрымка адзін аднаго.