Важнае і вельмі душэўнае свята — Міжнародны дзень сям’і, штогод адзначаюць па ўсёй планеце 15 мая. У гонар гэтага свята ў Каралінскай інтэграванай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава і праведзены гучныя чытанні “Пад сямейным парасонам”. Сям’я ахоўвае ад нягод падобна таму, як парасон абараняе ад дажджу, таму ў выставы такая цікавая назва. Выстава складалася з двух раздзелаў: сямейныя адносіны ў літаратуры і пачытаем ўсёй сям’ёй. Дзеці прачыталі любімыя вершы і апавяданні на тэму сям’і.