Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Турнір “Сабакі і кошкі на адной вокладцы”

170525турнир

Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі з вучнямі ДУА “Князеўская сярэдняя школа” правяла турнір “Сабакі і кошкі на адной вокладцы. Бібліятэкар расказала дзецям, што каты і сабакі жывуць побач з чалавекам і з’яўляюцца добрымі сябрамі людзей. Дзеці пазнаёміліся з некаторымі пародамі катоў і сабак і падзяліліся аповедам пра сваіх хатніх гадаванцаў. Вучні прымалі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны. Для дзяцей была падрыхтавана падборка кніг пра сабак і катоў. Дзеці іх зацікаўлена разглядалі і выбіралі для чытання дома.