Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Памятаць, каб не паўтарыць”

220525помнить чтоб не забыть4
220525помнить чтоб не забыть3
220525помнить чтоб не забыть2
220525помнить чтоб не забыть1
220525помнить чтоб не забыть
previous arrow
next arrow

Сёння ў зале Зэльвенскай раённай бібліятэкі падчас гадзіны інфармацыі “Памятаць, каб не паўтарыць” панавала незвычайная цішыня… і толькі голас апавядальніка гучаў як набат і выдаваў факты нечалавечых здзекаў фашыстаў над мірнымі жыхарамі Зэльвеншчыны.

Маленькі Зэльвенскі раён … У гады Вялікай Айчыннай вайны фашыстамі было знішчана больш за шэсць тысяч мірных жыхароў. Нягледзячы на тое, што аўдыторыю на мерапрыемстве складалі людзі залатога ўзросту, якія ўжо шмат ведаюць пра вайну, яны вельмі ўважліва слухалі пра карныя аперацыі фашыстаў, якія праходзілі на тэрыторыі нашага раёна. Далей быў праведзены агляд пастаянна дзейнічаючай выставы “Памятаць, каб не паўтарыць”.

У заключэнні мерапрыемства вядучая папрасіла ўсіх, каб не забывалі пра тое, што нашай задачай з’яўляецца асвета дзяцей і моладзі на тэму генацыду беларускага народа, каб яны ведалі гістарычную праўду і раслі, разумеючы, што іх родная зямля палітая крывёю бязвінных ахвяр, а мірнае неба адваявана цаной тысячай жыццяў, у тым ліку і іх продкаў.