Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Казка “Як Алёнка лета шукала”

220525сказкакакаленка1
220525сказкакакаленка
previous arrow
next arrow

Казка зразумелая і блізкая дзецям. Яны вераць у цуды, у тое, што дзесьці на зямлі ёсць чароўная краіна, у якой звяры і птушкі могуць гаварыць адзін з адным і жыць у дружбе, дзе дабро заўсёды перамагае зло. Гэтая чароўная краіна называецца тэатр.

22 мая ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы ўдзельнікі лялечнага гуртка “Вясёлка” для юных гледачоў паказалі цікавую казку “Як Аленка лета шукала”. Падчас падрыхтоўкі спектакля дзеці вучылі свае ролі, рыхтавалі дэкарацыі, падбіралі музыку для пастаноўкі. Гледачы з вялікім нецярпеннем чакалі сустрэчы з любімымі казачнымі персанажамі. Яны захоплена сачылі за прыгодамі Алёнкі, якая адправілася ў лес шукаць лета і трапіла ў хатку злоснай Бабы-Ягі. Але неўзабаве на дапамогу да дзяўчынкі прыйшлі яе верныя лясныя сябры. Дзеці акунуліся ў казачную атмасферу спектакля, суперажывалі  галоўнай гераіні і гучна апладыравалі артыстам.