Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Відэасалон “Яны жылі на гэтай зямлі, яны падарылі ёй Перамогу”

260525видеосалон5
260525видеосалон4
260525видеосалон3
260525видеосалон2
260525видеосалон1
260525видеосалон
previous arrow
next arrow

У 2025 годзе ўся краіна святкуе 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – падзея, якая заўсёды застаецца сімвалам мужнасці, стойкасці і адзінства народа. У межах раённага патрыятычнага праекта “80 гадоў Вялікай Перамозе” у Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшоў відэасалон “Яны жылі на гэтай зямлі, яны падарылі ёй Перамогу”. На мерапрыемстве бібліятэкары расказалі пра подзвігі нашых землякоў, якія прымалі актыўны ўдзел у бітве за Перамогу. Мерапрыемства напоўнена патрыятычным сэнсам, творчымі адкрыццямі і шчырымі эмоцыямі. Яно заклікае нас памятаць пра герояў нашай зямлі, аб іх стойкасці, мужнасці, самаахвярнай любові да Радзімы.